Студэнта 3 курсу факультэту кампутарнага праектаваньня БДУІР Аляксандра Зарыхту затрымаў невядомы ў масцы ў гардэробе ўнівэрсытэту.
У першым корпусе БДУІР, дзе знаходзіцца і рэктарат, каля гардэробу Аляксандар Зарыхта сустрэўся з лысым чалавекам у масцы, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Аднакурсьнікі кажуць, што невядомы паклікаў Зарыхту, падышоў да яго зь нейкім пасьведчаньнем і, сказаўшы нешта пра адміністрацыйны працэс, вывеў студэнта з навучальнага корпусу.
Студэнты БДУІР адзначаюць, што раней рэктарат казаў пра ўзмацненьне прапускнога рэжыму ва ўнівэрсытэце. Таму, як мяркуюць студэнты, затрыманьне Аляксандра Зарыхты магло быць узгоднена з адміністрацыяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Студэнта-«рэкардсмэна» асудзілі восьмы раз. Яму ўжо набегла 114 сутак арышту ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «За 35 хвілін адсутнасьці на занятках». Суд не задаволіў пазоў адлічаных студэнтаў унівэрсытэту культуры