Праваабаронцы паведамілі пра першых затрыманых падчас нядзельных маршаў пратэсту

Акцыя салідарнасьці са зьняволенымі журналістамі. Менск, 3 студзеня.

У Менску і іншых гарадах адбываюцца традыцыйныя маршы ў мікрараёнах, першыя ў 2021 годзе.

На гэты момант вядома пра 4 чалавек, затрыманых сёньня ў Менску. Інфармацыя пра іх зьмешчаная ў тэлеграм-канале Сьпісы затрыманых.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Першыя нядзельныя маршы мікрараёнаў у новым годзе. Што адбываецца ў Беларусі на 148-ы дзень пратэстаў

Іх даставілі ў Партызанскае і Фрунзэнскае РУУС Менска.