Выданьне Tribuna.com заўважыла падчас навагодняга звароту Аляксандра Лукашэнкі старшыню беларускай фэдэрацыі хакею Дзьмітрыя Баскава і шэраг іншых спартоўцаў і спартовых функцыянэраў.
Выданьне Tribuna.com заўважыла падчас навагодняга звароту Аляксандра Лукашэнкі старшыню беларускай фэдэрацыі хакею Дзьмітрыя Баскава і шэраг іншых спартоўцаў і спартовых функцыянэраў.
- тэнісістку Арыну Сабаленка,
- галоўнага трэнэра зборнай Беларусі па хакеі Міхаіла Захарава,
- лёгкаатлета Максіма Недасекава,
- былога гульца зборнай Беларусі па гандболе Сяргея Рутэнку,
- галоўнага трэнэра зборнай Беларусі па веславаньні на байдарках і каноэ Ўладзімера Шантаровіча,
- лёгкаатлетку Настасьсю Мірончык-Іванову,
- старшыню Беларускай тэніснай фэдэрацыі Сяргея Цяцерына,
- байдарачніцу Марыну Літвінчук.
Летась Дзьмітры Баскаў стаў фігурантам шэрагу скандалаў. У прыватнасьці, яго апазналі сярод удзельнікаў бойкі на «плошчы Пераменаў», пасьля якой атрымаў сур’ёзныя траўмы і памёр мастак Раман Бандарэнка.
Таксама Дзьмітры Баскаў быў сярод арганізатараў аўтапрабегаў за Лукашэнку, падчас аднаго зь іх дэманстратыўна на відэакамэру піў з рыльца гарэлку «Прэзыдэнт».
Латвія, якая разам зь Беларусьсю мелася праводзіць вясной 2021 году чэмпіянат сьвету па хакеі, унесла Баскава ў сьпіс неўязных.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Размова Наташы і Дзімы. Некалькі высноваў са скандальных зьліваўГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
40 дзён таму у Менску загінуў Раман Бандарэнка. Што вядома і што зрабілі ўлады за гэты часГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Чый навагодні зварот глядзелі беларусы — Лукашэнкі ці Ціханоўскай?