«Беларускія артысты сёлета адчулі сябе запатрабаванымі». Што паглядзець у навагоднюю ноч?

Сёлета ў навагоднюю ноч можна паглядзець восем альтэрнатыўных відэапраграм.

Стваральнік музычнага праекту TuzinFM.by, аўтар блогу «Тэлебудка», кіраўнік Беларускага фонду культурнай салідарнасьці Сяргей Будкін пералічыў іх на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Сам Будкін падводзіць культурныя вынікі году а 17-й гадзіне:

Акрамя таго, на 31 сьнежня заплянаваныя:

20:00 «Годны аганёк» ад кампаніі «Годна»

21:00 «У Новы год з NEXTA!»

22:00 Навагодні эфір на Маланка Медыя

22:30 «Жыве Новы год!» на канале «Честные люди»

22:50 Музычная камэдыя «ЧынЧыны ў краіне цудаў» і навагодняя праграма на Белсаце

23:00 «20 протестных песен 2020» наканале «Страна для жизни»

23:34 «Жыве/Live2021» — навагодні стрым-фэстываль ад Звуки.Ру і BySol

00:30 «Партызанскі Новы год» на Белсаце

Сяргей Будкін сказаў Свабодзе, што раней альтэрнатыўны Новы год ладзіла толькі яго каманда, для тэлеканалу «Белсат».

«Сёлета мы не займаемся шоў, але ініцыятыву падхапілі іншыя. Маем на выбар 8 эфіраў», — сказаў Сяргей Будкін.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паэт Міхал Бараноўскі: «Жыцьцё не тэатар, і кроў ліецца не бутафорская»

Бальшыню гэтых праграм робяць мэдыйныя каналы, кампаніі, фонды, якія паўсталі ў 2020 годзе — «Страна для жизни», «Честные люди», Bysol, Маланка, Nexta.

«Мне цяжка меркаваць пра якасьць гэтых эфіраў, бо я ня браў удзелу ў іх арганізацыі, але бачу тут дакладна плюс — беларускія артысты сёлета адчулі сябе запатрабаванымі. Некаторыя зь іх узялі ўдзел у двух-чатырох эфірах. Сёлета сапраўды зьявіўся запыт на нацыянальны культурны прадукт, а гэта значыць, што Беларусь будзе жыць», — сказаў Сяргей Будкін.

У ноч на 1 студзеня таксама плянуецца навагодняя праграма «Радыё Перамен», якая пачнецца 31 сьнежня ў 23:34.