Cуд Маскоўскага раёну Менску разгледзеў справу Аляксандра Івуліна — карэспандэнта спартовага сайта «Трыбуна», аўтара папулярнага YouTube-каналу «ЧестнОК».
Рашэньне суду — штраф у памеры 810 рублёў. Журналіста абвінавацілі паводле артыкула 23.34 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падчас нядзельных акцый пратэсту ў Беларусі затрымалі ня менш за 25 журналістаўЯго затрымалі 15 лістапада падчас «Маршу сьмелых», на другі дзень адпусьцілі. Суд павінен быў адбыцца 20 лістапада, аднак праз хваробу Аляксандра Івуліна працэс перанесьлі на 18 сьнежня.
Тады суд абвясьціў перапынак, каб выклікаць сьведку з боку абароны. Новае слуханьне было прызначанае на 30 сьнежня, сёньня вынесьлі вырак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 9 у СІЗА, 477 затрыманыя па адміністратыўных справах. Статыстыка перасьледу беларускіх журналістаў у 2020 годзе