Лукашэнка прызначыў Усебеларускі сход на 11-12 лютага, Трамп падпісаў «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі». Найважнейшае за 28 сьнежня

У Менску адбылася 14-я акцыя пратэсту пэнсіянэраў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску адбылася 14-я акцыя пратэсту пэнсіянэраў. Гэтым разам абыйшлося без затрыманьняў

Аляксандар Лукашэнка прызначыў дату правядзеньня чарговага Ўсебеларускага народнага сходу — 11-12 лютага 2021 году

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 2700 удзельнікаў: Лукашэнка падпісаў указ аб скліканьні VI Усебеларускага народнага сходу

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў закон пра фэдэральны бюджэт ЗША, у які ўваходзіць і «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дональд Трамп падпісаў «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі 2020»

Праваабарончая супольнасьць прызнала палітычнымі зьняволенымі яшчэ двух чалавек — журналіста Сяргея Гардзіевіча і былога супрацоўніка праваахоўных органаў Дзьмітрыя Кулакоўскага

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналіст і былы міліцыянт. У Беларусі яшчэ два палітычныя вязьні

Адвакатаў шасьці супрацоўнікаў «Прэс-клюбу» выклікалі для правядзеньня допытаў з падазраванымі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крымінальную справу супрацоўнікаў «Прэс-клюбу» перадалі ў Сьледчы камітэт

11 студзеня МФХ мае вырашыць, ці пераносіць чэмпіянат сьвету па хакеі зь Менску

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Міжнароднай фэдэрацыі хакею назвалі дату магчымага рашэньня аб пазбаўленьні Менску правоў на правядзеньне чэмпіянату-2021

Нацыянальны банк Украіны адмовіў беларускаму бізнэсоўцу Мікалаю Вараб’ю ў набыцьці кантрольнага пакету акцый казахстанскага «БТА Банку»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Санкцыі ў дзеяньні. Блізкі да Лукашэнкі бізнэсовец ня зможа набыць ва Ўкраіне банк

Міністэрства юстыцыі Расеі ўключыла 5 чалавек у сьпіс СМІ — замежных агентаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі прызналі замежнымі агентамі першых 5 чалавек

Галоўны санітарны лекар Беларусі Аляксандар Тарасенка лічыць, што Беларусь ужо выйшла на «стабільны ўзровень хворнасьці» на COVID-19

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галоўны санітарны лекар чакае зьніжэньня колькасьці хворых на COVID-19

Беларусь пачне вакцынацыю супраць ковіду не раней як празь месяц

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Калі ў Беларусі будуць даступныя платныя вакцыны ад СOVID-19, невядома