Жанчына загінула. Вядома, што яна стаяла на ўліку ў псыханэўралягічным дыспансэры. Хлопчык выжыў.
Як расказала выданьню «Коммерческий курьер» прадстаўніца Ўпраўленьня сьледчага камітэту па Магілёўскай вобласьці Анастасія Лаўрыновіч, надзвычайнае здарэньне адбылося ўвечары 24 сьнежня.
Каля 23-й гадзіны з вакна 7 паверха дому на праспэкце Будаўнікоў выпала 31-гадовая жанчына. У руках у яе быў нованароджаны хлопчык.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 4-гадовае дзіця выпала з вакна ў Менску, калі бабулю шпіталізавалі праз падазрэньне на каранавірусАд удару аб зямлю жанчына загінула на месцы. Дзіця выжыла і цяпер пад наглядам мэдыкаў у лякарні.
Сьледчы камітэт высьвятляе матывы і акалічнасьці надзвычайнага здарэньня.