«Сыходзь, пацук!» У Менску і іншых гарадах Беларусі ўвечары і ўначы 25 сьнежня прайшлі дваровыя маршы. ВІДЭА

Акцыя салідарнасьці, Менск, 13 сьнежня.

У рэдакцыю Свабоды чытачы даслалі відэа вечаровых акцый пратэсту, маршаў і ланцугоў салідарнасьці, якія прайшлі ў Менску і іншых населеных пунктах Беларусі.

У прыватнасьці такія акцыі прайшлі ў менскіх мікрараёнах «Уручча», «Лебядзіны», «Сухарава», квартале «Рыга-Бангалор», а таксама ў Магілёве, Оршы, Сёмкаве.

Людзі скандавалі: «Жыве Беларусь!», «Сыходзь, пацук!», «Лукашэнку ў аўтазак!», «Бабу Ліду ў аўтазак!»