Зараз у кватэры гомельскага актывіста АГП, пэнсіянэра МУС Уладзімера Няпомняшчых, які ўдзельнічаў у зборы подпісаў за сваё вылучэньне на выбарах прэзыдэнта Беларусі, адбываецца вобшук.
У дачыненьні да Ўладзімера Няпомняшчых завялі крымінальную справу па артыкуле 366 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Пагрозы ці гвалт у дачыненьні да службовай асобы пры выкананьні»), паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Уладзімер Няпомняшчых зьбіраў подпісы за вылучэньне кандыдатам на сёлетніх прэзыдэнцкіх выбарах, а таксама быў назіральнікам на адным з выбарчых участкаў. Пасьля выбараў яго неаднойчы затрымлівалі і судзілі па арт. 23.34 КаАП.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Удзельніка прэзыдэнцкай кампаніі Ўладзімера Няпомняшчых асудзілі на 10 сутакГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Актывісту з Гомля далі штраф — і зноў завезьлі ў ізалятар