Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, рэпартэр «Першага Рэгіёну» з Драгічына Сяргей Гардзіевіч у сярэдзіне дня перастаў выходзіць на сувязь. Неўзабаве яго жонцы Сьвятлане патэлефанаваў сьледчы і паведаміў, што муж затрыманы на 72 гадзіны.
7 сьнежня Сяргея Гардзіевіча выклікалі ў Драгічынскі раённы аддзел Сьледчага камітэту наконт праверкі, якая тычыцца абразы Аляксандра Лукашэнкі ў адным зь мясцовых вайбэр-чатаў.
Паводле Сьвятланы Гардзіевіч, супрацоўнік Сьледчага камітэту пацьвердзіў: затрыманьне зьвязанае менавіта са справай аб абразе, на падставе якой ладзіцца праверка.
Акрамя таго, да журналіста зь Віцебску Зьмітра Казакевіча прыбылі міліцыянты і ўчынілі ператрус. Прычыны візыту не ўдакладняюцца.
Акрамя таго, у Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю даставілі заснавальніцу «Прэс-клюбу» Юлію Слуцкую. Сілавікі праводзяць вобшукі ў офісе гэтай журналісцкай арганізацыі і кватэрах яе супрацоўнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікі прыйшлі зь ператрусамі да кіраўніцтва «Прэс-клюбу». У аэрапорце затрымалі Юлію СлуцкуюА ў Менску — вобшук у кватэры чальца асноўнага складу Каардынацыйнай рады Ксеніі Луцкінай. Яна журналістка, сышла зь Белтэлерадыёкампаніі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.