За «гвалт над супрацоўнікам міліцыі» жыхара Жлобіна пакаралі 4 гадамі калёніі

У ноч з 10 на 11 жніўня ў Жлобіне міліцыянты спынялі аўтамабілі, затрымлівалі кіроўцаў. Аляксандар спалохаўся і даў задні ход. Міліцыянт ухапіўся за дзьверы аўта і разьбіў рацыяй шыбу.

Паводле вэрсіі Сьледчага камітэту, руку міліцыянта заблякавала ручка дзьвярэй і ён вымушана разьбіў шыбу, а кіроўца наўмысна паскорыў рух і працягнуў міліцыянта за машынай.

18 жніўня 27-гадовага Аляксандра асудзілі на 4 гады калёніі, таксама ён мусіць сплаціць міліцыянту 1500 рублёў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Аблізвай палку!». Зьявілася відэа катаваньня пратэстоўцаў у РУУС 12 жніўня
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень–сьнежань 2020. Мы — сьведкі.„Таварыш з аўтаматам зьвяртаўся да нас «бандыты»“. АБНАЎЛЯЕЦЦА