Cотні людзей выйшлі на вуліцы сталіцы Альбаніі, Тыраны, пасьля таго як 8 сьнежня ў горадзе быў забіты чалавек.
Як паведамляе BBC, мяркуецца, што 25-гадовы мужчына парушыў абмежаваньні, зьвязаныя з каранавірусам, і быў забіты падчас канфлікту з паліцыяй.
Афіцэр паліцыі, якога падазраюць у забойстве, узяты пад арышт, пачалося расьсьледаваньне.
Дэманстранты выкрыквалі лёзунгі супраць паліцыі і зьнішчалі калядныя дрэвы і аздабленьне ў горадзе.