Мінулай ноччу з флягштоку на менскай плошчы Дзяржаўнага сьцягу зьнялі галоўны афіцыйны сьцяг

Плошча дзяржаўнага сьцяга, Менск. Архіўнае фота.

Здарэньне зафіксавалі кіроўцы машын, якія ехалі па праспэкце Пераможцаў.

Сьведкі кажуць, што сьцяг зваліўся сам, ніхто яго не чапаў. А 10-й гадзіне раніцы сьцяг вярнулі на месца.

Афіцыйны чырвона-зялёны сьцяг на гэтай плошчы мае памеры 7 на 14 мэтраў, ён вісіць на 70-мэтровай стэле каля Палацу Незалежнасьці і лічыцца галоўным сьцягам у дзяржаве. Плошча Дзяржаўнага сьцяга пабудаваная па ініцыятыве Аляксандра Лукашэнкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Камунальнікі бел-чырвона-белыя сьцягі нават зь лёду высякаюць. ВІДЭА

Як паведаміў пазьней «Гаррамаўтадар» Менскага гарвыканкаму, іх спэцыялісты правяралі працу мэханічнага і электрычнага абсталяваньня флягштоку ў рамках тэхнічнага абслугоўваньня, якое праводзіцца ў адпаведнасьці з графікам работ.