Турма за надпісы «Не забудзем», абвінавачаньне Аўтуховіча ў тэрарызьме, Лукашэнка пакрыўдзіўся на МАК. Найважнейшае за 8 сьнежня

Надпіс на месцы забойства Аляксандра Тарайкоўскага

Суд Фрунзэнскага раёну прысудзіў Дзянісу Граханаву, Ігару Самусенку і Ўладзіславу Гулісу два гады калёніі за надпіс «Не забудзем», які яны пакінулі ў ноч на 9 верасьня на месцы забойства Аляксандра Тарайкоўскага ў Менску.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ трох пратэстоўцаў асудзілі за надпіс «Не забудзем» на месцы гібелі Тарайкоўскага. Выракі — да 2 гадоў калёніі

Лукашэнка пакрыўдзіўся на забарону прысутнічаць на Алімпійскіх гульнях

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка назваў кіраўніцтва Міжнароднага алімпійскага камітэту «бандай», прыгразіў судом Адзін з затрыманых у Віцебску сьвятароў раней падпісаў ліст з асуджэньнем гвалту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Віцебску затрымалі грэка-каталіцкага сьвятара Аляксея Варанко і рыма-каталіцкага — Віктара Жука

Чэская праваабаронца, экс-амбудсмэн Анна Шабатава выказала спадзяваньне на хуткае вызваленьне фрылансэра-кансультанта Радыё Свабода ў справе новых мэдыя блогера Ігара Лосіка, які знаходзіцца за кратамі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэская праваабаронца, экс-амбудсмэн Анна Шабатава напісала палітвязьню Ігару Лосіку і яго жонцы Дар'і

Дзяржаўная тэлевізія абвінаваціла былога палітвязьня Мікалая Аўтуховіча ў арганізацыі тэрактаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржаўны тэлеканал абвінаваціў былога палітвязьня Аўтуховіча ў тэрарызьме