Журналістку польскага тэлеканалу «Белсат», які вяшчае на Беларусь Любоў Лунёву з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў у 1-м завулку Акрэсьціна ў Менску забрала хуткая дапамога.
Пра гэта паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Днём 7 сьнежня Лунёву і апэратара «Белсат» Івана Куракевіча затрымалі падчас працы на традыцыйным маршы пэнсіянэраў. Пасьля складаньня пратаколаў пра ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве іх даставілі ў ЦІП да суду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Падчас «Маршу мудрасьці» ў Менску затрымалі карэспандэнтаў «Белсату» і яшчэ 8 чалавек