У Менску чалавек пайшоў у сажалку, каб схавацца ад сілавікоў. ВІДЭА

Пратэсты ў Менску, 6 сьнежня

У менскім мікрараёне Сухарава чытачка Tut.by зьняла на відэа чалавека, які стаяў у халоднай вадзе.

Паводле яе слоў, ён спрабаваў уцячы ад сілавікоў. Гэта яму не ўдалося — затрымалі.

Сёньня ў Менску і іншых гарадах Беларусі праходзяць акцыі пратэсту супраць сфальшаваных выбараў 9 жніўня і гвалту. Затрыманыя дзясяткі чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трэцяя нядзеля дваровых маршаў. Што адбываецца ў Беларусі на 120-ы дзень пратэстаў