У Беларусі праблемы з Тэлеграмам

Карыстальнікі Тэлеграму з розных гарадоў паведамляюць пра збоі ў ягонай працы.

Недзе ад 11-й гадзіны перасталі прыходзіць новыя паведамленьні, карыстальнікі не змаглі падключыцца да праграмы, не запускаецца відэа.

Праблема тычыцца карыстальнікаў як мабільнага, так і стацыянарнага інтэрнэту, у тым ліку ад «Белтэлекаму».

Адметна, што пра збой, сярод іншых, паведаміла і дзяржаўнае выданьне «Звязда». Яно піша, што, паводле Downdetector, збоі ёсьць таксама ў Эўропе і Азіі. І адзначае, што праблему ўдаецца вырашыць, калі ўключыць проксі-сэрвэр або VPN.

29 лістапада ў Беларусі перасталі адкрывацца спасылкі на тэлеграм-каналы ў выглядзе t.me і паказвацца ўбудаваныя з Тэлеграму допісы ў браўзэрах. Афіцыйнай інфармацыі аб прычынах блякаваньня сэрвісу пераадрасацыі Тэлеграму не было.

6 сьнежня ўпершыню да пачатку нядзельных акцый пратэсту ў Менску не адключылі мабільны інтэрнэт.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі запавольваюць працу Telegram у дні пратэстаў, — дасьледаваньне

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трэцяя нядзеля дваровых маршаў. Што адбываецца ў Беларусі на 120-ы дзень пратэстаў