Буйны пажар у расейскім Растове. Загарэўся павільён зь піратэхнікай

У горадзе Растоў на поўдні Расеі раніцай загарэўся павільён зь піратэхнікай. Плошча пажару дасягнула чатырох тысяч квадратных мэтраў.

Яго тушаць больш за 300 ратавальнікаў з больш як 100 адзінкамі тэхнікі.