Двух 17-гадовых жыхароў Мазыра Юрыя Мельчанку і Сяргея Легуна абвінавачваюць у тым, што 11 жніўня падчас акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў на бульвары Юнацтва яны кідалі камяні ў аўтазак, які належыць унутраным войскам.
Адзін з камянёў трапіў у лабавое шкло МАЗа, па якім пайшлі расколіны. Пры затрыманьні хлапцоў моцна зьбілі, паведамляе сайт «Палеская Вясна»
Дзяржаўны абвінаваўца Мельнічонак запрасіла для абодвух пазбаўленьня волі на два гады з адтэрміноўкай выкананьня прысуду для Легуна на паўтара году, для Мельчанкі — на адзін год.
Прысуд абвесьцяць 30 лістапада.