Зьнікненьне журналіста Ільяша, Байдэн пра Беларусь, апаганьваньне каменя ў Курапатах. Найважнейшае за 24 лістапада

Джо Байдэн

У Менску зьнік журналіст Ігар Ільяш, муж затрыманай па крымінальнай справе журналісткі Кацярыны Андрэевай. Каля 16.00 ён меўся прыйсьці на сустрэчу, але не зьявіўся, паведамляе тэлеграм-канал Беларускай асацыяцыі журналістаў. Тэлефоны Ільяша адключаныя.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску затрымалі журналіста Ігара Ільяша, мужа журналісткі Кацярыны Андрэевай, якая праходзіць у крымінальнай справе

Сьледчае ўпраўленьне КДБ скончыла папярэдняе расьсьледаваньне крымінальнай справы супраць топ-менэджараў «Белгазпрамбанку». Былы патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка сваёй віны не прызнаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: КДБ скончыў расьсьледаваньне справы «Белгазпрамбанку». Бабарыка не прызнаў віны

Байдэн падкрэсьліў важнасьць супрацоўніцтва ЗША і ЭЗ у пытаньнях, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, уключаючы Іран, Беларусь, Украіну і Заходнія Балканы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Джо Байдэн падкрэсьліў важнасьць супрацоўніцтва ЗША і Эўропы ў справе Беларусі

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа і Сьвятлана Ціханоўская правялі відэагутарку, падчас якой экс-кандыдатка ў прэзыдэнты выказала кіраўніку Літвы падзяку за жорсткую пазыцыю адносна дзеяньняў беларускіх уладаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Літвы выказаўся за міжнароднае расьсьледаваньне злачынстваў супраць правоў чалавека ў Беларусі

На сёньня беларускія праваабаронцы прызнаюць палітвязьнямі 140 чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі прызналі 8 новых палітвязьняў

У Беларусі зарэгістраваныя агулам 126 953 выпадкі COVID-19 з пачатку пандэміі, паведамляе Міністэрства здароўя ў сваім телеграм-канале. Прырост за суткі – 1471 выпадак. Учора было – 1483, днём раней – 1564.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі за суткі 1471 выпадак COVID-19, 8 чалавек памерлі

На камені ў памяць ахвяраў сталінізму ў Курапатах невядомы напісаў чырвонай фарбай «Вернем практыку НКВД».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вернем практыку НКВД». Акт вандалізму ў Курапатах. ФОТА