Менская міліцыя прыслала пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі на імя і адрас Аляксандра Мельнікава, які памёр сем гадоў таму, паведамілі Tut.by сваякі.
У пратаколе напісана, што грамадзянін «прымаў актыўны ўдзел» у мітынгу. І быў пазначаны стары тэлефоны нумар сына нябожчыка Антона Мельнікава.
«Размаўляць зь міліцыяй няма жаданьня, ёсьць жаданьне толькі знайсьці моцнага мэдыюма і падзякаваць бацьку за ягоную грамадзянскую пазыцыю. Калі б ён быў жывы, пэўна ж два сьведкі бадзёра сьцьвярджалі б, што бачылі акурат яг, акурат у тым месцы і ў той час. Бацьку пашанцавала з алібі», — іранізуе Антон Мельнікаў.
У міліцыі рэдакцыі Tut.by сказалі, што здарылася тэхнічная памылка, бо з такім імем, прозьвішчам і імем па бацьку ёсьць некалькі чалавек і выбачыліся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень–лістапад 2020. Мы — сьведкі. „У мярзотнай атмасфэры пачынаеш адчуваць сябе парушальнікам“. АБНАЎЛЯЕЦЦА