Зьявіўся сайт для пошуку затрыманых за ўдзел у мірных акцыях пратэсту

Людзі ля менскай турмы на завулку Акрэсьціна. Архіўнае фота

У інтэрнэце пачаў працу сайт, які дазволіць беларусам знайсьці блізкіх, затрыманых за ўдзел у мірных акцыях пратэсту.

Дастаткова ўвесьці прозьвішча чалавека ў радок, каб сыстэма паказала імя, дату затрыманьня і інфармацыю аб цяперашнім месцы знаходжаньня чалавека.

«На гэты момант да сайту падключаныя сьпісы толькі за лістапад. Крыху пазьней дадамо верасень і кастрычнік. Сайт у працэсе ўдасканаленьня, гэта тэставая вэрсія. Мы вырашылі публікаваць на гэтым этапе, каб палегчыць вам пошукі ўжо цяпер», — напісалі стваральнікі сайту.