Каля 1:30 у адным з двароў Горадні невядомыя пашкодзілі аўтамабіль 41-гадовага міліцыянта. Сьледчыя знайшлі сьляды выбуху і агню.
У машыне міліцыянта выбухам пашкодзіла пярэднюю частку. Зачапіла таксама тры аўтамабілі побач.
За наўмыснае пашкоджаньне маёмасьці агульнанебясьпечным спосабам завялі крымінальную справу, паведаміў Сьледчы камітэт.