Футбольнага трэнэра асудзілі на 14 сутак за ўдзел у мітынгу з чырвона-зялёным сьцягам

Марш «Я выходжу», Менск, «плошча Перамен», 15 лістапада 2020 г.

Футбольны трэнэр Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі Руслан Пратасеня атрымаў 14 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу 15 лістапада, паведамляе рэсурс Tribuna.com.

На судзе, які адбыўся 16 лістапада, Пратасеня расказаў, што прыйшоў на «плошчу Перамен» ушанаваць памяць Рамана Бандарэнкі і меў з сабой чырвона-зялёны сьцяг Беларусі. Ён спытаў у супрацоўніка АМАПу, ці можа знаходзіцца там з такім сьцягам, але яго адвезьлі ў РАУС.