Авіярэйсы Менск-Пэкін-Менск прыпынілі з прычыны COVID-19

Дэпартамэнт грамадзянскай авіяцыі КНР прыняў рашэньне працягнуць да 23 лістапада прыпыненьне авіярэйсаў СА721/СА722 па маршруце Менск-Пэкін-Менск.

Як паведамляе БЕЛТА, прычынай былі шэсьць выпадкаў захворваньня на каранавірус, выяўленыя ў пасажыраў, якія прыляцелі зь Менску ў сталіцу Кітаю 31 кастрычніка.

Авіярэйсы Менск-Пэкін-Менск спачатку былі прыпыненыя 9 лістапада на тыдзень, калі каранавірус выявілі ў пяцёх пасажыраў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ва ўмовах COVID». На беларускай мяжы не працуюць 9 пунктаў пропуску