На цырымоніі з удзелам дыпляматаў ЭЗ у Саудаўскай Арабіі адбыўся выбух

Як найменей чатыры чалавекі пацярпелі ў выніку выбуху на немусульманскіх могілках у горадзе Джыда ў Саудаўскай Арабіі падчас цырымоніі, прысьвечанай 102-й гадавіне заканчэньня Першай сусьветнай вайны. Па дадзеных Reuters, спрацавала самаробнае выбуховае прыстасаваньне.

На цырымоніі прысутнічалі дыпляматы зь некалькіх краінаў ЭЗ, у тым ліку супрацоўнікаў францускай дыпмісіі. Пры канцы кастрычніка ў горадзе Джыда быў затрыманы мясцовы жыхар, які атакаваў ахоўніка францускага консульства пасьля заяваў прэзыдэнта краіны Эмануэля Макрона пра іслам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі падазраванага ў нападзе на сьвятара ў Ліёне