Дзяўчына зь вядомага фота расказала гісторыю свайго выкраданьня

Дзяўчына зь вядомага фота апавядае сваю гісторыю. Надзю Пагадаеву выкралі, надзелі на галаву чорны мех, трымалі 8 гадзінаў у «стакане», а пасьля далі 12 сутак.

Дзяўчына думае, што пасьля выкраданьня яе адвезьлі ў КДБ, а пасьля ў Савецкі РУУС Менску. Пазьней яе арыштавалі і зьмясьцілі ў ізалятар на Акрэсьціна.

Надзея расказала пра зьбіваньне людзей у ізалятары на Акрэсьціна.