У Полацку 8-гадовы хлопчык загінуў у каналізацыйным люку, які закрылі дошкамі

Супрацоўнік Сьледчага камітэту. Ілюстрацыйнае фота.

Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за «службовую халатнасьць».

Як паведамляе Сьледчы камітэт Беларусі, увечары 8 лістапада ў міліцыю зьвярнуўся жыхар Полацку, які заявіў аб зьнікненьні свайго 8-гадовага сына.

Падчас пошуку міліцыянты знайшлі ягонае цела непадалёк ад дома ў ліўневых сьцёках. Хлопчык трапіў у люк каналізацыі. Папярэдне выяўлена, што калодзеж часткова быў накрыты дошкамі.

Па гэтым выпадку факце завялі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 428 (службовая халатнасьць) Крымінальнага кодэксу Беларусі.