Памёр сатырык Міхаіл Жванецкі

Міхаіл Жванецкі

Памёр пісьменьнік-сатырык Міхаіл Жванецкі, народны артыст Украіны і Расеі. Пра гэта паведамілі тэлеканалу «Дождь» яго блізкія сябры.

Жванецкаму было 86 гадоў.

На пачатку кастрычніка стала вядома, што ён завяршыў канцэртную дзейнасьць з прычыны ўзросту і страты працаздольнасьці.

Міхаіл Жванецкі нарадзіўся ва Ўкраіне, у Адэсе, але жыў у Маскве. Ва Ўкраіне ён быў унесены ў «белы» сьпіс артыстаў за сваю пазыцыю наконт тэрытарыяльнай цэласнасьці ўкраінскай дзяржавы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жванецкі патлумачыў, чаму прыняў ордэн ад Пуціна