У Беларусі за дзень выявілі 984 інфікаваныя COVID-19

Ілюстрацыйнае фота

Паводле Міністэрства аховы здароўя, за дзень у Беларусі зарэгістравалі 984 новыя выпадкі каранавірусу. Днём раней было 929.​

Паводле міністэрства, агулам за ўвесь час пандэміі з канца лютага ў Беларусі захварэлі 102 313 чалавек, паправіўся 88 701.

За ўвесь час памерлі 995 чалавек. За апошнія суткі — трое.