У Горадні мужчына падпаліў дзьверы пункту аховы правапарадку

Удзень 3 лістапада мужчына абліў лёгкай на загараньне вадкасьцю і падпаліў уваход у пункт аховы правапарадку ў Горадні, паведаміў Сьледчы камітэт.

Пажар пагасілі, падазраванага затрымалі. Яму 41 год.

На яго завялі крымінальную справу за асабліва злоснае хуліганства.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Думаю, закрыцьцё межаў зьвязанае з затрыманьнем Ігара». Маці анархіста Аліневіча ня ведае, дзе сын