Памёр легендарны брытанскі актор Шон Конэры

Шон Конэры ў ролі Джэймса Бонда

Ляўрэат прэміі «Оскар», першы выканаўца ролі Джэймса Бонда, брытанскі актор Шон Конэры памёр на 91 годзе жыцьця. Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі са спасылкай на яго сям’ю.

Шатляндзкі актор першым сыграў «агента 007» на вялікім экране, ён зьняўся ў сямі фільмах «бандыяны».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фільм «Возера радасьці» паводле раману Марціновіча перамог на кінафэстывалі ў Лос Анджэласе і кваліфікуецца на «Оскар»

Яго акторская кар’ера працягвалася некалькі дзесяцігодзьдзяў, за якія ён зьняўся ў больш чым 70 фільмах. Сярод шматлікіх узнагарод Конэры — прэмія «Оскар», дзьве прэміі BAFTA і тры «Залатыя глёбусы».

«Оскар» і «Залаты глёбус» за найлепшую ролю ён атрымаў, зьняўшыся ў гангстэрскай драме «Недатыкальныя».

Ён быў пасьвячаны ў рыцары каралевай ў 2000 годзе. У жніўні Конэры споўнілася 90 гадоў.