Міліцыя затрымала адміністратарку тэлеграм-каналу «Водители 97»

Ілюстратыўнае фота.

Міліцыя затрымала адміністратарку тэлеграм-каналу «Водители 97», паведамляе прэс-служба МУС. Жанчыну ўзялі пад варту.

Нібыта ў гэтым канале заклікалі раскідваць цьвікі і шрубы па дарогах, перакрываць рух.

Рэсурс могуць прызнаць экстрэмісцкім. Таксама затрымалі пяць актыўных удзельнікаў гэтага телеграм-каналу, выявілі «некалькі сотняў радыкальных удзельнікаў».

У найбольш актыўных зь іх правялі ператрусы: канфіскавалі рацыі, агнястрэльную зброю, боепрыпасы, «вожыкі» для прабіцьця колаў, біты.