Журналіста інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Паўла Дабравольскага затрымалі днём 30 кастрычніка ў Менску.
У 12.36 у рэдакцыю ад яго паступіла паведамленьне з тэкстам: «Міліцыя ў масках прыйшла». У гэты час ён знаходзіўся ня ў офісе. Пасьля гэтага мабільны тэлефон Паўла Дабравольскага стаў недаступны, на паведамленьні ў мэсэнджарах ён таксама не адказваў.
Афіцыйны прадстаўнік ГУУС Менскага гарвыканкаму Натальля Ганусевіч паведаміла БелаПАН, што Дабравольскага даставілі ў Фрунзэнскае РУУС Менску ў рамках адміністрацыйнага працэсу. У парушэньні якога канкрэтна артыкула КаАП абвінавачваюць Дабравольскага, пакуль не вядома.
Па словах Ганусевіч, да суду Дабравольскі будзе знаходзіцца ў месцах часовага ўтрыманьня.