Напад з нажом у Ніцы: загінулі тры чалавекі

Ніца. 29 кастрычніка

У Ніцы невядомы напаў з нажом на мінакоў каля базылікі Нотр-Дам. Па дадзеных францускіх СМІ, загінулі тры чалавекі. Яшчэ некалькі мінакоў былі параненыя.

Нападніка затрымалі паліцыянты. Пра асобу і матывы злачынства пакуль не паведамляецца.

Мэр гораду назваў напад тэрактам. Расьсьледаваньнем займаецца антытэрарыстычная пракуратура.

Напад у Ніцы адбыўся празь некалькі дзён пасьля забойства ў прыгарадзе Парыжу настаўніка Самюэля Паці.