Сілавікі ў чорным разагналі пікет супрацоўнікаў МТС у Менску. Ёсьць затрыманыя. ВІДЭА

Пратэст супрацоўнікаў кампаніі МТС, Менск, 26 кастрычніка.

28 кастрычніка супрацоўнікі цэнтральнага апарату кампаніі мабільнага апэратара МТС выйшлі на пікет салідарнасьці ўздоўж праспэкта Незалежнасьці.

Неўзабаве прыехалі сілавікі ў чорым і ў балаклавах. Разгон і затрыманьні трапілі на відэа камэраў назіраньня. Вядома пра 7 затрыманых.

Пасьля «хапуну» на тым жа месцы зноў сабралася акцыя салідарнасьці.

Супрацоўнікі МТС штодня з панядзелка выходзяць на пікеты салідарнасьці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Супрацоўнікаў МТС за акцыю салідарнасьці пакаралі арыштамі да 15 сутак