Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Анатоля Сыса

Анатоль Сыс

Падзеі 26 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Дзень у гісторыі

1795 ― адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай.

1863 — у Жэнэве ўтвораны Міжнародны Чырвоны Крыж.

1947 — праведзеная самая масавая дэпартацыя ўкраінцаў з Заходняй Украіны (каля 78 тысяч чалавек).

1956 — вывад з Аўстрыі войскаў СССР і заходніх саюзьнікаў — пераможцаў у Другой усясьветнай вайне, дзяржаўнае сьвята Аўстрыі — Дзень незалежнасьці і нэўтралітэту.

1956 — створанае Міжнароднае агенцтва па атамнай энэргіі (МАГАТЭ).

Штаб-кватэра МАГАТЭ ў Вене

1962 — падчас Карыбскага крызісу савецкі лідэр Мікіта Хрушчоў пагадзіўся на вяртаньне ў СССР караблёў, якія везьлі на Кубу ядзерную зброю.

Прэзыдэнт ЗША Джон Кэнэдзі падпісвае загад аб марской блякадзе Кубы, 24 кастрычніка 1962

2006 — экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч узнагароджаны Эўрапарлямэнтам прэміяй імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі».

Аляксандар Мілінкевіч

У гэты дзень нарадзіліся

1635 — Міхал Казімір Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ.

1685 — Дамэніка Скарлаці, італьянскі кампазытар, аўтар 555 санат для фартэпіяна.

1759 — Жорж Жак Дантон, правадыр францускіх якабінцаў.

1810 — Генрых Дмахоўскі, беларускі скульптар, удзельнік паўстаньня 1863 году. Падчас жыцьця ў ЗША Дмахоўскі стварыў скульптурныя партрэты Тадэвуша Касьцюшкі і амэрыканскага прэзыдэнта Томаса Джэфэрсана. Гэтыя бюсты і сёньня ўпрыгожваюць памяшканьне Кангрэсу ЗША. Вярнуўшыся на радзіму акурат у часе паўстаньня Каліноўскага, Дмахоўскі стаў паўстанцкім камісарам Дзісенскага павету. Вясною 1863 году ён загінуў у баі каля вёскі Парэчча пад Барысавам.

Генрых Дмахоўскі

1888 — Нестар Махно, украінскі рэвалюцыянэр, лідэр анархісцкага руху.

Нестар Махно

1916 — прэзыдэнт Францыі Франсуа Мітэран, які кіраваў сваёй краінай два тэрміны па 7 гадоў (1981-1995).

Франсуа Мітэран (зьлева) і канцлер Нямеччыны Гельмут Коль на цырымоніі ўшанаваньня памяці ахвяраў сусьветных войнаў, Вэрдэн, 1984

1947 — Гілары Клінтан, кандыдатка ў прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі.

Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан на сустрэчы зь беларускімі актывістамі ў Вільні, 2011

1959 ― Анатоль Сыс, беларускі паэт.

У памяці

1806 — Шарль Агюстэн Кулён, францускі фізык і вайсковы інжынэр, які ў 1785 годзе экспэрымэнтальна ўсталяваў асноўны закон электрастатыкі (закон Кулёна).

1937 ― Юзэф Доўбар-Мусьніцкі, польскі вайсковы дзеяч, генэрал-лейтэнант расейскага войска, генэрал броні, кіраўнік вялікапольскага паўстаньня ў Познані (1918-1919).

1972 — Ігар Сікорскі, авіяканструктар, стваральнік першых у сьвеце гелікоптэраў.

Ігар Сікорскі пілятуе свой першы гелікоптэр VS-300, 1939