«Самы гучны марш» у Беларусі. Жывы эфір «Настоящего времени»

Архіўнае фота

У Беларусі ўжо трэці месяц не спыняюцца масавыя пратэсты, якія пачаліся адразу пасьля абвяшчэньня афіцыйных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, паводле якіх у шосты раз перамог Аляксандар Лукашэнка.

25 кастрычніка канчаецца тэрмін так званага народнага ўльтыматуму, які выставіла Сьвятлана Ціханоўская. Яна заклікала Лукашэнку сысьці ў адстаўку.

Паводле анонсаў у сацсетках, у Беларусі адбудзецца «Дзень народнага ўльтыматуму» або «Самы гучны марш». Людзей заклікаюць выйсьці на вуліцы зь любой шумнай рэччу – бубнамі, дудкамі, каструлямі.

Канал «Настоящее время» расказвае пра падзеі ў Беларусі ў жывым эфіры.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Андрэй Хадановіч: «У менскіх дварах адбываецца штосьці неймаверна душэўнае»