Журналіста Чудзянцова пачнуць судзіць пасьля амаль году зьняволеньня

Уладзімер Чудзянцоў

26 кастрычніка ў судзе Заводзкага раёну Менска пачнецца разгляд справы Уладзімера Чудзянцова (Зуева). У зьняволеньні ён прабыў амаль год, нагадвае «Наша Ніва».

Журналіста абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

  • Арт. 328, ч.1 (незаконнае перамяшчэньне праз мяжу наркатычных сродкаў) з максымальным пакараньнем 7 гадоў
  • Арт. 343, ч.2 (выраб і распаўсюд парнаграфіі) з максымальным пакараньнем 4 гады

У судзе ўдакладнілі, што працэс будзе закрытым, бо ў справе фігуруе непаўналетні пацярпелы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналісту Чудзянцову працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай

Уладзімера Чудзянцова затрымалі 21 лістапада 2019 году на беларускай мяжы па дарозе ў Варшаву. Падчас мытнага кантролю ў ягоных рэчах знайшлі пакунак з наркатычным рэчывам. Была заведзена крымінальная справа.

Сёлета 10 студзеня Сьледчы камітэт паведаміў, што супраць Чудзянцова таксама пачалі крымінальную справу за «гвалтоўныя дзеяньні сэксуальнага характару ў дачыненьні да непаўналетняга».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пра заробак, Лукашэнку, Чудзянцова, КДБ, інфарматараў і міліцыянтаў. Блогер Nexta даў вялікае інтэрвію