Брытанцы здымаюць фільм пра беларускія пратэсты для Netflix

Ужо два месяцы брытанская здымачная група здымае дакумэнтальны фільм ці сэрыял пра беларускае паўстаньне, які мае выйсьці на Netflix.

Героі — пратэстоўцы, Каардынацыйная рада і Сьвятлана Ціханоўская. Здымкі адбываюцца ў Менску, а таксама ў Кіеве і Вільні.

Пра гэта паведаміў Франак Вячорка, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у міжнародных справах, у сваім Тэлеграм-канале.

«Удзельнікаў здымачнай групы ўжо нават затрымлівалі», — напісаў ён.