17 кастрычніка ў Менску жанчыны сабраліся на традыцыйны суботні марш каля станцыі мэтро «Ўсход» і рушылі праспэктам Незалежнасьці ў кірунку цэнтру.
Калёна прайшла каля 5 кілямэтраў, на плошчы Якуба Коласа ўдзельніцы акцыі разышліся. Гэтым разам акцыя прайшла без затрыманьняў.
Паводле агенцтва БелаПАН, у маршы ўзялі ўдзел каля 150 чалавек.
Пасьля завяршэньня маршу ў Менску прайшла яшчэ адна жаночая акцыя — «Дэмарш з кветкамі». Жанчыны гулялі з кветкамі і бел-чырвона-белымі парасонамі па праспэкце Незалежнасьці па адной, парамі і па некалькі чалавек. Акцыя таксама прайшла без затрыманьняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Жаночы марш». Некалькі дзясяткаў жанчын з кветкамі прайшлі ад станцыі мэтро «Ўсход» да плошчы Якуба Коласа ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дэмарш з кветкамі» ў Менску. Фотагалерэя