Ціханоўская ў вышуку за «шкоду нацыянальнай бясьпецы», заявы КДБ аб правакацыях, $500 млн ад Эўразійскага банку. Вынікі дня 16 кастрычніка

Ціханоўская у вышуку за «шкоду нацыянальнай бясьпецы». Яна сустрэлася зь міністрамі замежных справаў краінаў Балтыі. Найважнейшае за 16 кастрычніка.

Сьледчы камітэт Беларусі пацьвердзіў, што абвешчаны міждзяржаўны вышук Сьвятланы Ціханоўскай паводле артыкулу Крымінальнага кодэксу пра заклікі да ўчыненьня шкоды нацыянальнай бясьпецы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стала вядома, за што Ціханоўскую аб’явілі ў вышук

Ціханоўская абмеркавала з кіраўнікамі МЗС Літвы, Латвіі і Эстоніі санкцыі і ўльтыматум

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская абмеркавала з кіраўнікамі МЗС Літвы, Латвіі і Эстоніі санкцыі і ўльтыматум

Старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Іван Тэртэль заявіў, што ведамства атрымлівае інфармацыю аб рыхтаваньні​ ў Беларусі правакацыі з мэтай дэстабілізаваць сытуацыю ў дзяржаве

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Старшыня КДБ: У Беларусі рыхтуецца правакацыя, у цяжкіх наступствах плянуюць абвінаваціць сілавікоў

З 9 жніўня, калі пачаліся пратэсты, завялі больш за 400 крымінальных спраў за парушэньне грамадзкага парадку, паведаміў генэральны пракурор Андрэй Швед

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля выбараў улады завялі больш як 400 крымінальных спраў за пратэсты

Эўразійскі банк разьвіцьця пералічыў Беларусі крэдыт у $500 млн

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразійскі банк разьвіцьця пералічыў Беларусі крэдыт у $500 млн

Мінэнэрга заяўляе, што Беларусь цалкам разьлічылася з «Газпромом» за пастаўкі газу ў студзені-верасьні 2020 году. Але ў «Газпром трансгаз Беларусь» так ня лічаць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь заявіла, што цалкам расплацілася за расейскі газ. У «Газпроме» так ня лічаць

Беларускіх студэнтаў будуць пазбаўляць стыпэндыі за пропускі заняткаў без уважлівых прычын.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускіх студэнтаў будуць пазбаўляць стыпэндыі за мінімальныя пропускі заняткаў

Праграмай дапамогі ў перамяшчэньні беларускіх ІТ-спэцыялістаў у Польшчу ўжо скарысталіся амаль 800 беларускіх айцішнікаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амаль 800 беларускіх ІТ-спэцыялістаў скарысталі праграму пераезду ў Польшчу

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа заклікаў краіны Эўразьвязу ігнараваць абвяшчэньне Беларусьсю міжнароднага вышуку​ экс-кандыдата ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Літвы заклікаў краіны ЭЗ ігнараваць ордэр уладаў Беларусі на вышук Ціханоўскай

У Кіргізстане адмянілі надзвычайнае становішча ў Бішкеку. Прэм’ер-міністар Садыр Джапараў стаў часовым прэзыдэнтам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіргізстане скасавалі надзвычайнае становішча. Часовым прэзыдэнтам стаў нядаўні вязень Джапараў