Тацяна Севярынец будзе чакаць суду за кратамі

Тацяна Севярынец шые маскі ад каранавірусу

У Віцебску 14 кастрычніка затрымалі Тацяну Севярынец — вядомую грамадзкую актывістку, маці апазыцыйнага палітыка Паўла Севярынца, які ўжо чатыры месяцы знаходзіцца ў зьняволеньні і прызнаны вязьнем сумленьня.

«Тацяна патэлефанавала мне і расказала, што яе затрымалі каля пад’езда нашага дому, — паведаміў БелаПАН муж затрыманай Канстанцін Севярынец. — Тацяну адвезьлі ў Першамайскі РАУС. Паводле яе словаў, затрыманьне зьвязанае з тым, што яна ўдзельнічала ў маршы пэнсіянэраў 12 кастрычніка».

Пратрымаўшы некалькі гадзін у Першамайскім РУУС у Віцебску, Тацяну Севярынец, маці трох дзяцей і бабулю сямі ўнукаў, адвезьлі да суду ў ізалятар часовага ўтрыманьня.


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як улады славяць мацярынства