Кіраўнік МЗС Нямеччыны заклікаў Эўразьвяз увесьці пэрсанальныя санкцыі супраць Лукашэнкі

Аляксандар Лукашэнка ў СІЗА КДБ, 10 кастрычніка 2020

Міністар замежных справаў Нямеччыны Гайка Маас заклікаў Эўразьвяз увесьці пэрсанальныя санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе DW.

«Гвалт працягваецца. Па-ранейшаму адбываюцца затрыманьні міралюбных дэманстрантаў», — сказаў Маас 12 кастрычніка.

Паводле Мааса, на фоне таго, што адбываецца ў Беларусі, Эўразьвязу варта распрацаваць новы санкцыйны пакет, у які будзе ўключаны і Лукашэнка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 40 беларускіх чыноўнікаў, якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу. СЬПІС

Дагэтуль ЭЗ не ўключаў Аляксандра Лукашэнку ў санкцыйны сьпіс. У Брусэлі тлумачылі гэта тым, што пэрсанальныя санкцыі супраць Лукашэнкі могуць абцяжарыць дыпляматычнае ўрэгуляваньне канфлікту ў Беларусі.