Дырэктара мэдычнага цэнтру «Новы зрок» выпусьцілі з ізалятару пасьля затрыманьня ў нядзелю

Вадзім Мурашка

Дырэктар сеткі мэдычных цэнтраў «Новы зрок» Вадзім Мурашка на волі.

Вадзім Мурашка паведаміў Свабодзе, што сёньня яго выпусьцілі з ІЧУ на завулку Акрэсьціна пасьля затрыманьня 11 кастрычніка. Пакуль ён устрымліваецца ад камэнтароў.

Вадзім Мурашка — дырэктар сеткі мэдычных цэнтраў «Новы зрок», загадчык падразьдзяленьня лазэрнай мікрахірургіі вока. Лекар-афтальмоляг, хірург найвышэйшай катэгорыі Вадзім Мурашка мае 25-гадовы стаж, пасьпяхова правёў больш за 120 тысяч лазэрных карэкцыяў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каля 600 чалавек затрымалі ўва ўсёй Беларусі падчас нядзельнага «Маршу гонару»