У фінальны раўнд выбару новага генэральнага дырэктара Сусьветнай гандлёвай арганізацыі выйшлі дзьве прэтэндэнткі: былы распарадчы дырэктар Сусьветнага банку Нгозі Аконджа-Івэала і міністар гандлю Паўднёвай Карэі Ю Мён Хі.
Такім чынам, Сусьветную гандлёвую арганізацыю ўпершыню ў гісторыі ачоліць жанчына.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аўстралія выступіла за рэфармаваньне СГА. Беларусь у 2020 годзе можа ўступіць у абноўленую арганізацыюАконджа-Івэала (66 гадоў) раней працавала міністрам фінансаў і міністрам замежных спраў Нігерыі. За 25 гадоў працы ў Сусьветным банку займала шэраг высокіх пасад, уключаючы пасаду распарадчага дырэктара (другая па важнасьці пазыцыя ў банку).
Ю Мён Хі (53 гады) стала першай жанчынай, якая ўзначаліла міністэрства гандлю Паўднёвай Карэі. Яна адпрацавала ў розных дзяржаўных установах Паўднёвай Карэі чвэрць стагодзьдзя.