Пернікі і бізуны ў Брусэлі, параза футбалістаў у Тбілісі. Найважнейшае за 8 кастрычніка.
Футбольная зборная Беларусі прайграла ў Тбілісі камандзе Грузіі 0:1 у паўфінале плэй-оф кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. Гэта закрыла беларускай камандзе дарогу на чэмпіянат Эўра-2020, які быў перанесены на 2021 год.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы не скарысталіся шанцам трапіць на Эўра-2020Падчас візыту ў Славаччыну Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася зь міністрам замежных спраў, прэм’ер-міністрам, а пазьней і з прэзыдэнткай гэтай краіны Зузанай Чапутавай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская сустрэлася з прэзыдэнткай і прэм’ерам Славаччыны. Браціслава адклікае свайго пасла зь МенскуДыпляматы ЭЗ падрыхтавалі праект высноваў адносна сытуацыі ў Беларусі, які мае быць зацьверджаны на пасяджэньні Рады Эўразьвязу 12 кастрычніка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Брусэль падрыхтаваў сьпіс пернікаў і бізуноў для МенскуБылы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька затрыманы за адміністрацыйнае правапарушэньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі экс-лідэра АГП, прадстаўніка Ціханоўскай Анатоля ЛябедзькуАмбасада Літвы ў Беларусі і некаторыя візавыя цэнтры Літвы і Польшчы прыпынілі прыём дакумэнтаў на візы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасада Літвы ў Беларусі і некаторыя візавыя цэнтры Літвы і Польшчы прыпынілі прыём дакумэнтаў на візыМенскі эканамічны суд адклаў разгляд пазову Міністэрства інфармацыі аб пазбаўленьні Tut.by статусу СМІ да разгляду ў Вярхоўным судзе скаргаў выданьня на вынесеныя яму 4 папярэджаньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд прыпыніў разгляд справы пра пазбаўленьне парталу Tut.by статусу СМІПольшча вырашыла адклікаць з амбасады ў Менску, на патрабаваньне беларускага МЗС, 32 сваіх дыпляматаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На патрабаваньне Менску 32 польскія дыпляматы пакідаюць Беларусь. Дзеяньняў у адказ пакуль ня будзе