Экаактывістку зь Менску арыштавалі на 13 сутак

Ілюстрацыйнае фота

Юрыстцы «Экадому» Марыне Дубінай 8 кастрычніка прысудзілі 13 сутак арышту, піша праваабарончы цэнтар «Вясна».

Напярэдадні суд Цэнтральнага раёну Менску накіраваў пратакол Дубінай на дапрацоўку. Яе абвінавачвалі ў несанкцыяванай акцыі ў Менску, хоць яна ў той момант была ў Берасьці.​

6 кастрычніка Дубіну выкралі невядомыя «людзі ў цывільным» у масках. На просьбу паказаць дакумэнты яны адказалі пярцовым балёнчыкам.