Суд пакінуў Віктара Бабарыку ў СІЗА КДБ

Віктар Бабарыка

Суд Цэнтральнага раёну пакінуў у сіле рашэньне падоўжыць Віктару Бабарыку тэрмін утрыманьня пад вартай, піша Tut.by. Рашэньне прымала судзьдзя Юлія Густыр.

Адвакаты Віктара Бабарыкі лічаць, што выстаўленае абвінавачаньне парушае права на абарону: зь яго ня ясна, якія канкрэтна дзеяньні абвінавачанага нібыта зьяўляюцца злачынствам, падстаў для падаўжэньня тэрміну ўтрыманьня пад вартай няма, і гэтая мера стрыманьня падлягае замене.

Скарга разглядалася ў закрытым судовым пасяджэньні. Адвакаты хадайнічалі, каб Віктар Бабарыка ўдзельнічаў у ім празь відэасувязь, хадайніцтва задаволена не было. Скаргу суд таксама адхіліў.