«Інтэрфакс»: Больш за 100 тысяч чалавек бяруць удзел у маршы пратэсту ў Менску 

Паводле ацэнак журналістаў «Інтэрфаксу» ​і назіральнікаў, у Менску на традыцыйную нядзельную акцыю пратэсту агулам сабраліся больш за 100 тысяч чалавек.

Як перадае «Інтэрфакс», пратэстоўцы пакінулі раён стэлы «Менск — горад-герой» і накіраваліся ў бок вуліцы Кальварыйскай. Калёна займае ўсю праезную частку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску пратэстоўцаў пачалі разганяць вадамётам, людзі вывелі яго са строю. ФОТА

Частка дэманстрантаў дабралася да мэтро «Пушкінская», дзе знаходзіцца народны мэмарыял у памяць пра Аляксандра Тарайкоўскага, першай ахвяры пратэстаў.